ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 28 мая 2022
Мінск +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 студзеня 2022, 12:20

Лукашэнка расказаў, калі і дзе будуць праведзены сумесныя ваенныя вучэнні з Расіяй

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, заслухоўваючы даклад аб задуме сумеснага аператыўнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі, расказаў, калі і дзе будуць праведзены ваенныя вучэнні з Расіяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як вы ведаеце, у гэтай няпростай абстаноўцы мы з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі яшчэ ў снежні мінулага года дамовіліся сумесна правесці пазапланавыя канкрэтныя мерапрыемствы на заходніх рубяжах Саюзнай дзяржавы і на паўднёвым флангу Беларусі - гэта таксама граніца Саюзнай дзяржавы. Сёння мы бачым, што нам трэба ў гэтым заходнім і паўднёвым рэгіёне, "беларускім балконе", правесці салідныя вучэнні", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што вучэнні не павінны стаць выключна беларускімі: "Гэта павінны быць нармальныя вучэнні па адпрацоўцы пэўнай задумы ў процістаянні з гэтымі сіламі: захаду (Прыбалтыка і Польшча) і поўдня (Украіна)".

Міністры абароны Беларусі і Расіі прапрацавалі задуму сумеснага вучэння ўзброеных сіл. Пачнуцца манеўры ў лютым.

Як далажыў кіраўнік беларускага абароннага ведамства Віктар Хрэнін, усе пытанні з расійскім бокам абгавораны, дакладная дата яшчэ вызначаецца.

"Мы вучэнні планавалі пачаць у лютым. Дакладную дату вызначайце, паведамляйце, каб нас не папракалі, што мы тут з бухты-барахты нейкія войскі сцягнулі, ледзь не ваяваць збіраемся", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі