Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2020, 15:19

Лукашэнка расказаў, дзе будзе працаваць на суботніку і на што накіруюць сабраныя грошы

21 красавіка, Бабруйск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не бачыць падстаў для пераносу рэспубліканскага суботніка. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння журналістам у час наведвання бабруйскага прадпрыемства "Славянка", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку Прэзідэнта, цяпер няма падстаў для пераносу або адмены рэспубліканскага суботніка. Ён адзначыў, што людзі ўсё роўна працуюць у пятніцу, і калі яны прыйдуць на работу ў суботу, гэта ні на што не паўплывае. "Таму, калі я прымаў гэта рашэнне, я адназначна быў за суботнік. Той, хто працуе, - яны адпрацуюць. Мы, чыноўнікі, вядома, сваю зарплату таксама пералічым у фонд суботніка, таму што гэта святая справа", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Сам кіраўнік дзяржавы плануе правесці суботнік у рэгіёне, пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У гадавіну трагедыі ён заўсёды наведвае гэтыя раёны, а цяпер заадно застанецца і на суботнік. Разам з тым Прэзідэнт адзначыў, што канкрэтны населены пункт яшчэ не выбраны. "Я ў гэты час некалькі дзён буду жыць на поўдні, і там мы што-небудзь знойдзем. Які-небудзь лес пасадзім", - дадаў ён.

Сабраныя ў час рэспубліканскага суботніка грошы будуць накіраваны на рамонт і мадэрнізацыю дзіцячых лагераў, добраўпарадкаванне ваенных помнікаў, расказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён растлумачыў, што прапаноўвалася гэтыя сродкі ўкласці ў сістэму аховы здароўя, але гэты напрамак будзе падтрыманы за кошт міжнароднай дапамогі.

Кіраўнік дзяржавы запэўніў: калі сітуацыя з каранавірусам абвострыцца і будуць неабходны меры па ізаляцыі людзей, адмене масавых мерапрыемстваў, такія крокі абавязкова будуць зроблены. Пакуль у гэтым няма неабходнасці, падкрэсліў ён. "Калі ўсё будзе так, як цяпер, мы прарвёмся", - упэўнены Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі