Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 красавіка 2020, 10:08

Лукашэнка расказаў аб планах паставіць у мінскія паліклінікі камп'ютарныя тамографы, дапамагчы можа Гуцарыеў

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 красавіка расказаў аб планах аснасціць мінскія паліклінікі камп'ютарнымі тамографамі, якія прымяняюцца для дыягностыкі пнеўманіі. Адпаведнае пытанне кіраўнік дзяржавы абмеркаваў па тэлефоне з бізнесменам Міхаілам Гуцарыевым. Кадры размовы апублікаваны Telegram-каналам "Пул першага", паведамляе БЕЛТА.

"Не трэба гэтыя тэсты. Мы іх робім. Ты не спяшайся. А лепш 10 КТ. Камп'ютарныя. Не ЯМР (ЯМР-тамографы. - Заўвага БЕЛТА), а КТ. Для таго, каб дыягнаставаць пнеўманію. Гэта нам больш патрэбна. Усё астатняе не трэба. Лепш 10 КТ і ўсё. Міша, больш нічога не трэба. Прыедзеш, пагаворым потым", - сказаў па тэлефоне кіраўнік дзяржавы.

Закончыўшы размову, ён растлумачыў тым, хто суправаджаў яго, што хоча ў кожны раён Мінска ў паліклініку паставіць яшчэ такое абсталяванне. "І тады мы закрыем вось гэта ніжэйшае звяно. У бальніцах у нас хапае", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі