Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 жніўня 2021, 20:57

Лукашэнка расказаў аб магчымасці ўвядзення адказнасці за заклікі да санкцый

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" - сустрэчы з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці - расказаў аб магчымасці ўвядзення адказнасці за заклікі да санкцый, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адпаведная прапанова была агучана ў маі на сустрэчы Прэзідэнта ў парламенце, дзе прысутнічалі і прадстаўнікі грамадскасці. Аляксандр Лукашэнка тады адзначыў, што гэта пытанне трэба прапрацаваць з юрыдычнага пункту гледжання. Заняцца гэтым ён папрасіў старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву.

"Я шчыра скажу, я атрымаў заключэнне, якое мяне не задавальняе. Маўляў, у нас у заканадаўстве ўжо ёсць гэтыя нормы. Ну добра, няхай будзе масла масленае. Давайце прама напішам - процідзеянне і пакаранне за заклікі да санкцый. Давайце так і напішам, - адзначыў беларускі лідар. - Таму я вярнуў Качанавай, каб яны выпрацавалі разам з вамі (ініцыятарам прапановы выступіў палітолаг Вадзім Баравік. - Заўвага БЕЛТА) канкрэтныя змяненні ў закон, і я ўнясу яго ў парламент".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі