Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 16:35

Лукашэнка: расходы бюджэту на сацыяльны блок істотна павялічаны

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сацыяльны блок расходаў кансалідаванага бюджэту ў 2022 годзе істотна прырос. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У адпаведнасці з прынцыпамі справядлівасці, адказнасці і клопату ў Беларусі рэалізуецца шырокі пакет сацыяльных мер і гарантый. "Гэта бясплатныя адукацыя і ахова здароўя, пенсійнае забеспячэнне, падтрымка сацыяльна слабаабароненых катэгорый насельніцтва, дапамогі пры нараджэнні і выхаванні дзяцей. Беларусь уваходзіць у 50 лепшых краін па паказчыках эфектыўнасці нацыянальных сістэм аховы здароўя, апярэджваючы ЗША і Расію. Знаходзіцца ў ліку 25 лепшых краін у рэйтынгу камфортных умоў для мацярынства", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

"Маці, якая выхоўвае першынца, толькі сацыяльных выплат атрымлівае на суму да Br12 тыс. у год, другое і наступных дзяцей - больш за Br15 тыс. Штогод на гэтыя мэты з дзяржаўнага бюджэту накіроўваецца больш за Br2 млрд. Дадайце да гэтага бясплатнае медыцынскае суправаджэнне, забеспячэнне лякарствамі дзяцей да трох гадоў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Праграмай сямейнага капіталу з 2015 года скарысталіся больш за 107 тыс. шматдзетных сем'яў, а іх колькасць за апошнія 10 гадоў павялічылася ўдвая.

"Дзяржава бярэ на сябе значную частку расходаў у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі: капітальны рамонт жыллёвага фонду, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, бягучы рамонт дарог, паркаў, сквераў. Субсідзіруюцца расходы на праезд у грамадскім транспарце. Напрыклад, па Мінску - у памеры больш за 50 працэнтаў ад яго поўнага кошту", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

У 2022 годзе сацыяльны блок расходаў кансалідаванага бюджэту не толькі захаваны, але і істотна прырос, склаўшы амаль палову (каля 50 працэнтаў) усіх трат. "Гэта сведчыць аб тым, што дзяржава рэальна клапоціцца аб патрэбах грамадзян. Павышэнне іх дабрабыту застаецца ў ліку прыярытэтаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Каля 70 працэнтаў усіх расходаў у ахове здароўя застанецца за дзяржавай, а гэта амаль Br9 млрд.

Не менш будзе патрачана на адукацыю - таксама каля Br9 млрд. "Каб было больш зразумела: уклад дзяржавы ў бюджэт сям'і за год навучання аднаго дзіцяці ў гарадской школе - Br2,3 тыс., а ў сельскай, дзе навучэнцаў менш, - Br5,2 тыс.", - растлумачыў Прэзідэнт.

"Расходы на заработную плату бюджэтнікаў павялічацца амаль на Br2 млрд. Ужо з 1 студзеня павышана базавая стаўка, а дапамога на аздараўленне для работнікаў бюджэтных арганізацый павялічана з палавіны да цэлага акладу, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Таксама мэтавым чынам прадугледжана Br600 млн на ўстанаўленне новых надбавак. У прыватнасці, настаўнікам - за класнае кіраўніцтва і куратарства. Дадатковыя надбаўкі за работу ў галіне будуць устаноўлены для работнікаў сфер сацабслугоўвання, фізкультуры і спорту, культуры".

Як падкрэсліў беларускі лідар, не будуць пакінуты без увагі і тыя, хто ў мінулым залажыў фундамент нашай сучаснасці. "Прадоўжым рэгулярную індэксацыю пенсій і штогадовыя выплаты ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваным да іх", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі