ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 19 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 лістапада 2021, 10:55

Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Следчага камітэта

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам старшыню Следчага камітэта Дзмітрыя Гару, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з назначэння Дзмітрыя Гары кіраўніком ведамства прайшло зусім няшмат часу: ён заняў гэту пасаду ў сакавіку бягучага года.

"Але па нашых мерках гэта два гады. Нават не год за два, а, можна лічыць, год за тры. Асабліва ў той сітуацыі, у якой знаходзіліся ў мінулым годзе. Знаходзімся ў няпростай сітуацыі і ў гэтым годзе. Усе мінулыя беды і праблемы зваліліся на вашы плечы і на вашых калег. Вельмі шмат засталося спраў, якія трэба было разгледзець. У сувязі з гэтым у мяне пытанне: ці разабралі вы гэтыя завалы?" - спытаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся, якая цяпер атмасфера ў калектывах следчых органаў.

"Наколькі патрыятычныя і адданыя беларускаму народу і закону нашы работнікі ў Следчым камітэце? Гэта таксама немалаважна, - падкрэсліў ён. - У праваахоўных органах вы чалавек не новы. І тады я ўжо гаварыў, што вы спакойна можаце хутка разабрацца ў сітуацыі і арганізаваць нармальную работу Следчага камітэта, прадоўжыць тыя добрыя традыцыі, якія былі закладзены пры ранейшых кіраўніках".

"Давайце без самасправаздачы, што вы зрабілі за гэты час, што не зроблена. Я прачытаў усе матэрыялы. Вы далажыце мне па пытаннях, якія датычацца мяне як Прэзідэнта, і тых праблемах, якія я абазначыў. І, зразумела, на перспектыву. Калі вы бачыце, што патрэбна мая дапамога і падтрымка, скажыце, я буду гэта рабіць, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Так, Следчаму камітэту 10 гадоў, але гэта амаль нішто. І ўсё ж такі мы паўмерамі не абмяжоўваліся, як у некаторых нашых постсавецкіх рэспубліках: мы перадалі Следчаму камітэту практычна ўсе паўнамоцтвы. Як і мыслілася, Следчы камітэт павінен быў стаць магутным органам, які павінен займацца расследаваннем усіх крымінальных спраў. Ці склалася гэта практыка за 10 гадоў і што яшчэ не зроблена?"

Дзмітрый Гара адзначыў, што сёння Следчы камітэт гатовы выконваць любыя задачы ў рамках закону і дзяржаўных інтарэсаў. "Не будзе ніякіх ваганняў, не будзе ніякіх сумненняў. Мы будзем рабіць усё на карысць дзяржавы, і людзі да гэтага гатовы. Я гэта гавару з поўнай упэўненасцю", - падкрэсліў ён.

Як расказаў журналістам Дзмітрый Гара пасля даклада кіраўніку дзяржавы, на сустрэчы былі абмеркаваны вынікі работы ведамства, цяперашні стан спраў, аптымізацыя арганізацыйна-штатнай структуры.

Асобная ўвага ўдзелена расследаванню кіберзлачынстваў. "На сённяшні дзень практычна чвэрць злачынстваў, якія ёсць у вядзенні следчых, - гэта злачынствы, звязаныя з крадзяжом шляхам ідэнтыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі. Таму былі абмеркаваны і практычныя, і прафілактычныя пытанні. Глядзелі і з пункту гледжання аптымізацыі структуры нашага ведамства для барацьбы з кіберзлачыннасцю", - адзначыў старшыня Следчага камітэта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі