Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 мая 2021, 15:24

Лукашэнка прыняў прапанову парламентарыяў - Эйсмант раскрыла падрабязнасці маючай адбыцца сустрэчы ў Авальнай зале

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 мая ў парламенце сустрэнецца з дэпутатамі, членамі Савета Рэспублікі, Канстытуцыйнай камісіі. На мерапрыемства таксама запрошаны кіраўнікі розных узроўняў і людзі, якія фарміруюць грамадскае меркаванне. Аб гэтым заявіла журналістам прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, паведамляе БЕЛТА.

"Прэзідэнт прыняў прапанову парламентарыяў і членаў Канстытуцыйнай камісіі, якія звярнуліся да яго з просьбай аб арганізацыі сустрэчы для абмеркавання актуальных і вострых пытанняў, што назбіраліся. Як плануецца, гэта сустрэча адбудзецца заўтра ў парламенце. На яе будуць запрошаны не толькі дэпутаты і сенатары, і не толькі члены Канстытуцыйнай камісіі, але і члены ўрада, прадстаўнікі іншых дзяржструктур, губернатары. А таксама людзі, якія фарміруюць меркаванне, - палітолагі, сацыёлагі, кіраўнікі СМІ, журналісты, вучоныя, блогеры", - паведаміла прэс-сакратар.

"Такім чынам, тая заява, якую Прэзідэнт планаваў зрабіць сёння, прагучыць заўтра ў Авальнай зале парламента, пасля чаго адбудзецца дыскусія па шырокім коле пытанняў", - адзначыла Наталля Эйсмант.

Сёння парламентарыі прынялі зварот палат парламента да Прэзідэнта з просьбай унесці ў Палату прадстаўнікоў законапраект аб змяненні Канстытуцыі, які прадугледжвае магчымасць правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 29-га склікання адначасова з правядзеннем выбараў у Палату прадстаўнікоў восьмага склікання. Акрамя таго, ёсць неабходнасць у шырокім коле абмеркаваць і іншыя актуальныя пытанні бягучага моманту.

Улічваючы гэта, як стала вядома БЕЛТА, сёння адбылася сустрэча старшынь Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Уладзіміра Андрэйчанкі і Наталлі Качанавай, на якой яны абмеркавалі актуальныя пытанні і прынялі рашэнне - звярнуцца з просьбай да Прэзідэнта аб правядзенні сустрэчы, ведаючы, што кіраўнік дзяржавы планаваў выступіць з заявай. Такім чынам, парламентарыі і прадстаўнікі грамадскасці змогуць задаць пытанні па розных тэмах, абмеркаваць як прапанову аб пераносе мясцовых выбараў, тэматыку канстытуцыйнай рэформы, так і актуальныя пытанні па бягучай сітуацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі