Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 жніўня 2022, 11:11

Лукашэнка прыняў губернатара Віцебскай вобласці, а той прыйшоў не з пустымі рукамі

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 жніўня прыняў з дакладам старшыню Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перш за ўсё хачу павіншаваць вас, што вы не з пустымі рукамі да мяне прыйшлі: мільён (у Віцебскай вобласці намалочана больш за 1 млн т збожжавых, і Аляксандр Субоцін у сувязі з гэтым прынёс каравай. - Заўвага БЕЛТА). Я так прыглядаўся і думаў: гэта адзінка ці двойка наперадзе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Пакуль адзінка", - адказаў губернатар.

"Пакуль адзінка, але таксама ўжо добрая, прыемная вестка. Я хачу віцябчан павіншаваць з гэтым дасягненнем. Я так разумею, што больш за мільён будзе, таму што хоць крыху, але яшчэ ёсць што ўбіраць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"10 працэнтаў", - удакладніў Аляксандр Субоцін.

"10 працэнтаў - гэта (калі разлік рабіць з пражытага), то гэта 100 тыс. як мінімум. Калі мільён сто, то гэта ўжо добры вынік", - заявіў Прэзідэнт.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў кіраўніцтва Віцебскай вобласці і іншых рэгіёнаў: "Мы, як у народзе кажуць, зацыкліліся на гэтых збожжавых, адзінаццаці мільёнах. Мы можам і больш атрымаць у гэтым годзе. Але пытанне стаіць: ці трэба? Таму што дабіраць да 11 і больш за 11 мы можам за кошт кукурузы цяпер. Але гэта небяспечная тэндэнцыя. У нас дастаткова зерня: і рапсавага, і збожжавых каласавых, і кукурузнага, і іншага - грэчка, проса. У нас дастаткова цяпер для таго, каб людзей забяспечыць, жывёлу накарміць і яшчэ невялікі рэзерв мець".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, калі цяпер усю кукурузу ўбраць на зерне, то ў паловы гаспадарак, акрамя гэтага зерня, няма чым будзе карміць жывёлу. "Таму сёння кукурузу трэба пачынаць убіраць нават у Віцебскай вобласці, асабліва "падгарэлыя" ўчасткі, на сілас. Добрае фарміраванне зерня ў кукурузы - я гляджу практычна кожны дзень. Калі мы ўбяром зялёную масу кукурузы і яшчэ добры пачатак зерня, добра закансервуем сянажныя або сіласныя траншэі, мы атрымаем добры корм у гэтым годзе, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - На месцы, я думаю, старшыні райвыканкамаў і кіраўнікі гаспадарак павінны разабрацца. А ваш - кантроль, каб мы не перагібалі: вось мільён зерня атрымалі - трэба паўтара. Не, трэба столькі, колькі трэба".

"Мне сёння сапраўды лёгка ісці да вас было, таму што дзве перамогі ў нас: першая - гэта мільён (прычым гэта мільён без рапсу, гэта толькі збожжавы палетак, яшчэ 50 тысяч рапсу)", - растлумачыў Аляксандр Субоцін.

Кукурузу ў Віцебскай вобласці плануюць пачаць убіраць з 1 верасня. Зрушваць тэрміны, паводле слоў губернатара, нельга, таму што далей чакаюцца дажджы, а значыць, умовы для інтэнсіўнай уборкі будуць няпростымі. Старшыня аблвыканкама таксама расказаў, што ў гаспадарках вядзецца работа па рэканструкцыі траншэй для закладкі сіласу, за кошт абласнога бюджэту будзе аказана падтрымка арганізацыям з найбольш высокай культурай жывёлагадоўлі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі