Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў 9 дзяржаў

Прэзідэнт 20.05.2019 | 10:42
У час цырымоніі
У час цырымоніі

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў дзевяці краін. Цырымонія адбылася сёння ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Даверчыя граматы кіраўніку беларускай дзяржавы ўручылі дыпламаты з Беніна, Бразіліі, Даніі, Іспаніі, Емена, Рэспублікі Карэя, Мальты, Славеніі, Уганды.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі даражаць адносінамі з кожнай з прадстаўленых дзяржаў.

Аб Даніі

Прэзідэнт канстатаваў, што Данія з'яўляецца перспектыўным партнёрам для Беларусі, з якім рэспубліка мае намер развіваць больш плённае супрацоўніцтва.

"Агульная для нашых краін задача - падтрымка міру і стабільнасці ў Еўрапейскім рэгіёне. Нам важны дыялог з дацкім бокам па гэтых і іншых пытаннях двухбаковага парадку дня, а таксама развіццё кантактаў у галіне гандлю, інвестыцый і энергаэфектыўнасці", - сказаў беларускі лідар.

Аб Іспаніі

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі надаюць вялікае значэнне ўмацаванню супрацоўніцтва з Іспаніяй. Гэта пацвярджае назначэнне ў лютым бягучага года першага пасла Беларусі ў Мадрыдзе.

"Упэўнены, аналагічныя крокі з іспанскага боку па адкрыцці паўнацэннага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Мінску ўмацавалі б адносіны паміж нашымі краінамі", - заявіў Прэзідэнт.

Аб Мальце

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што Беларусь здольна прыкметна рушыць наперад у сваім узаемадзеянні з Мальтай, якая, з'яўляючыся адносна невялікай па тэрыторыі і колькасці насельніцтва дзяржавай, адыгрывае вельмі важную ролю ў Еўрапейскім саюзе.

"Упэўнены, што нашы краіны маглі б знайсці нямала агульных інтарэсаў, узмацніць палітычныя і дзелавыя сувязі, рэалізаваць сумесныя праекты, у тым ліку з выхадам на рынкі іншых краін", - канстатаваў ён.

Аб Славеніі

За апошнія гады Беларусі і Славеніі ўдалося стварыць салідную базу для развіцця і пашырэння ўзаемнага супрацоўніцтва, сувязей. Гэта дзяржава не раз на справе даказвала, што з'яўляецца сябрам Беларусі, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, выказаўшы ўдзячнасць за падтрымку імкнення нашай краіны да нармалізацыі адносін з Еўрапейскім саюзам.

"Стабільна інтэнсіўны і эфектыўны характар маюць кантакты беларускіх і славенскіх бізнесменаў. Нашы дзелавыя колы гатовы да новых сумесных праектаў у энергетыцы, фармацэўтыцы, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і іншых сферах", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аб Бразіліі

Прэзідэнт канстатаваў, што развіццё супрацоўніцтва з Бразіліяй застаецца адным з прыярытэтаў Беларусі ў Лацінаамерыканскім рэгіёне. У фокусе двухбаковых адносін - умацаванне палітычнага дыялогу, нарошчванне тавараабароту, стварэнне сумесных вытворчасцей.

"Разлічваем, што работа пасла будзе садзейнічаць вываду беларуска-бразільскіх адносін на якасна новы ўзровень, які адпавядае патэнцыялу нашых дзяржаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аб Емене

"Емен традыцыйна ўваходзіў у лік асноўных партнёраў Беларусі ў арабскім свеце. На жаль, кантакты паміж нашымі краінамі былі замарожаны па прычыне рэзкага пагаршэння ваенна-палітычнай сітуацыі", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што для хутчэйшага аднаўлення Емена і вяртання гэтай дзяржавы да мірнага рытму Беларусь гатова аказваць дапамогу, забяспечыўшы пастаўкі ўсяго, што вырабляецца ў нашай краіне.

Аб Рэспубліцы Карэя

Беларусь адкрыта для далейшага паглыблення ўзаемавыгадных сувязей з Рэспублікай Карэя, асабліва ў інавацыйных сферах. "Мы запрашаем карэйскіх інвестараў для рэалізацыі сваіх высокатэхналагічных рашэнняў у Беларусі і ўмацавання супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і турызму", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аб Беніне

У рэгіёне Заходняй Афрыкі Беларусь разглядае Бенін у якасці перспектыўнага гандлёва-эканамічнага партнёра, адзначыў Прэзідэнт.

"Інтарэсам нашых краін адпавядае больш інтэнсіўнае развіццё супрацоўніцтва і забеспячэнне стабільнага росту эканомікі. Беларусь гатова прапанаваць вашай краіне шырокую гаму тэхнікі, спажывецкіх тавараў і прадуктаў харчавання, а таксама адукацыйныя паслугі. Чакаем ад бенінскага боку сустрэчных ініцыятыў для сумеснай рэалізацыі", - сказаў ён.

Аб Угандзе

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў інтарэс Беларусі да развіцця ўзаемадзеяння з Угандай. Перспектыўным з'яўляецца наладжванне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, у першую чаргу ў частцы паставак беларускай складанатэхнічнай прадукцыі, якая добра зарэкамендавала сябе на афрыканскім рынку, а таксама старэння сумесных зборачных вытворчасцей, лічыць кіраўнік дзяржавы.

"Разлічваем на садзейнічанне новага пасла ў рэалізацыі праектаў у іншых сферах узаемнага інтарэсу, у прыватнасці па падрыхтоўцы ў Беларусі кваліфікаваных кадраў для Уганды, супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, абароны, культуры", - адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў паслоў з пачаткам дыпламатычнай місіі, падкрэсліўшы, што разлічвае на іх актыўны і прафесійны ўдзел у справе ўмацавання і дынамічнага развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю, напаўнення яго новай якасцю і зместам.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Што важна ведаць пры наведванні аб'ектаў і фан-зон II Еўрапейскіх гульняў Правілы бяспечных паводзін пры наведванні аб'ектаў і фан-зон II Еўрапейскіх гульняў.