Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Студэнты Беларусі
Учора 15:41 Стужка навiн
Усе навіны

Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам ва Узбекістан

Прэзідэнт 12.09.2018 | 15:43
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер-міністр Узбекістана Абдула Арыпаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер-міністр Узбекістана Абдула Арыпаў

12 верасня, Ташкент /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам ва Узбекістан. Самалёт кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў міжнародным аэрапорце імя Іслама Карымава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ля трапа самалёта Аляксандра Лукашэнку сустракалі прэм'ер-міністр Узбекістана Абдула Арыпаў, міністр замежных спраў Абдулазіз Камілаў.

Аляксандр Лукашэнка і Абдула Арыпаў
Аляксандр Лукашэнка і Абдула Арыпаў'

У Ташкенце 13 верасня кіраўнік дзяржавы правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым, якія пройдуць у вузкім фармаце і пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Чакаецца, што бакі асноўную ўвагу ўдзеляць пашырэнню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіццю вытворчай кааперацыі і арганізацыі зборачных прадпрыемстваў па выпуску запатрабаванай ва Узбекістане тэхнікі.

На перагаворах таксама будзе абмяркоўвацца ўмацаванне ўзаемадзеяння па шэрагу напрамкаў - ад прамысловасці і сельскай гаспадаркі да гуманітарнай сферы і турызму. Размова пойдзе аб развіцці рэгіянальнага супрацоўніцтва як эфектыўнага інструмента нарошчвання гандлёва-эканамічных сувязей. Плануецца, што прэзідэнты абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.

Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне пакета двухбаковых дакументаў аб пашырэнні супрацоўніцтва ў розных сферах і галінах.

Кіраўнікі дзяржаў плануюць наведаць беларуска-ўзбекскае прадпрыемства "Амкадор-Агратэхмаш" і выстаўку беларускіх вытворцаў Made in Belarus.

Міжнародны аэрапорт імя Іслама Карымава, размешчаны ў межах узбекскай сталіцы, з'яўляецца буйнейшым авіяцыйным прадпрыемствам у Цэнтральнай Азіі. Ён мае дзве ўзлётна-пасадачныя паласы, якія дазваляюць прымаць усе тыпы паветраных суднаў, 110 стаянак для далёкіх і сярэдніх магістральных самалётаў.

З 2015 года ўзбекскія авіялініі двойчы ў тыдзень выконваюць рэгулярныя рэйсы Ташкент-Мінск-Ташкент.-0-

Лукашэнка пачаў візіт у Ташкент з ускладання кветак на плошчы Незалежнасці і да помніка КарымавуЛукашэнка пачаў візіт у Ташкент з ускладання кветак на плошчы Незалежнасці і да помніка Карымаву
Манумент Незалежнасці і гуманізму ўстаноўлены ў Ташкенце ў пачатку 1990-х на пастамент помніка Леніну і ўяўляе сабой упрыгожаную арнаментам металічную сферу, на якой адлюстравана карта Узбекістана.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Студэнты Беларусі Штогод 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў - адно з самых папулярных маладзёжных свят. Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае каля 284 тыс. чалавек.