Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 лістапада 2020, 15:43

Лукашэнка правёў сустрэчу са старшынёй Венгерскай рабочай партыі

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння правёў сустрэчу са старшынёй Венгерскай рабочай партыі Дзьюлам Цюрмерам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Венгерскі палітык Дзьюла Цюрмер узначальвае Венгерскую рабочую партыю больш як 30 гадоў - з моманту яе стварэння. І хоць гісторыя гэтага палітычнага руху пачалася яшчэ ў 1918 годзе (калі ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Венгрыі адкалолася левае крыло, утварыўшы Камуністычную партыю), свой сучасны выгляд і ідэалогію ён набыў у канцы 1980-х.

Венгерская рабочая партыя знаходзіцца ў жорсткай апазіцыі большасці буйных партый у сваёй краіне і прытрымліваецца ідэалаў сацыялістычнай рэвалюцыі.

У 2010 годзе Дзьюла Цюрмер прыязджаў у Беларусь у якасці міжнароднага наглядальніка на прэзідэнцкіх выбарах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі