Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 лютага 2020, 19:45

Лукашэнка правёў кадравыя назначэнні ва Узброеных Сілах

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя назначэнні ў кіраўніцтве Генеральнага штаба і камандаванні войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 21 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Генерал-маёр Ігар Кароль назначаны першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Ён вызвалены з пасады намесніка начальніка Генштаба па баявым кіраванні.

Начальнікам упраўлення тэрытарыяльнай абароны - намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл назначаны генерал-маёр Руслан Касыгін. На раней займаемую ім пасаду начальніка штаба - першага намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл назначаны палкоўнік Уладзімір Купрыянюк.

На пасаду камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл назначаны палкоўнік Віктар Гулевіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі