Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 лістапада 2022, 15:04

Лукашэнка: працаўнікі сельскай гаспадаркі - самыя сціплыя, надзейныя і самыя працавітыя беларусы

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Працаўнікі сельскай гаспадаркі - самыя сціплыя, надзейныя і самыя працавітыя беларусы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым ушаноўванні перадавікоў аграпрамысловага комплексу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я дзякую тым, хто знаходзіцца ў гэтай зале, і тысячы працаўнікам, якія засталіся на сваіх працоўных месцах, працягваючы выконваць прафесійныя абавязкі, нават не задумваючыся аб маштабнасці сваёй ролі ў гісторыі дзяржавы, захаванні яе суверэнітэту і незалежнасці. Вы самыя сціплыя, але самыя надзейныя, самыя працавітыя з усіх нас. Усё вытрымалі: і пандэмію, і санкцыі, і спробы ўцягнуць вас у палітычныя гульні пад выглядам мяцяжу. Прайшлі выпрабаванні з гонарам і годнасцю, таму што заўсёды заняты справай, ведаеце цану працы, мудра і рэалістычна гледзіце на наша часам шалёнае жыццё", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, жыццё паказвае, што самыя эфектыўныя і дбайныя кіраўнікі, вядомыя вучоныя, урачы, педагогі, вынаходнікі нараджаюцца і вырастаюць у звычайнай вёсцы. "Сяло - лепшая школа жыцця. Там з ранніх гадоў кожны ўцягнуты ў гаспадарчыя клопаты. Кожны ведае, што такое штодзённая фізічная праца і адказнасць за гаспадарку, за сям'ю. Гэта пачуццё адказнасці, навыкі планавання, мабілізацыі сродкаў для дасягнення выніку прывіваюцца раз і назаўсёды, а вопыт перадаецца з пакалення ў пакаленне", - адзначыў Прэзідэнт.

"Радуе, што сёння ў вёсцы працуе і моладзь, у тым ліку на кіруючых пасадах. Будучыня не толькі сельскай гаспадаркі, але і краіны ў цэлым за імі - маладымі, якія ўмеюць фарміраваць каманду, эфектыўна арганізаваць рабочы працэс, забяспечыць дысцыпліну, беражлівае стаўленне да рэсурсаў і, галоўнае, дыктатуру тэхналогій пры правядзенні сельскагаспадарчых работ. Такія кіраўнікі - гэта кадравы рэзерв дзяржавы на вялікую перспектыву. Але пры ўмове, што яны будуць акружаць сябе прафесіяналамі, рыхтаваць дастойных пераемнікаў - патрыётаў сваёй краіны. Падкрэслю, кіраўнікі, спецыялісты - гэта сэрца, матор нашага АПК", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

А шлях да вынікаў, якія сёння былі агучаны, пачынаецца са школьнай і студэнцкай лаўкі, у сістэме павышэння кваліфікацыі кадраў рабочых прафесій і спецыялістаў, заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

"Вы, паважаныя сельскія працаўнікі, самі бачыце, што развіццё тэхналогій патрабуе найвышэйшага ўзроўню ведаў. Адзін толькі сучасны збожжаўборачны камбайн па колькасці вузлоў кіравання параўнальны з самалётам. Тэхналогіі асобных аб'ектаў нашага АПК па складанасці амаль касмічныя. Напрыклад, вытворчасць незаменных амінакіслот Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі. Падумайце, якімі высокімі кампетэнцыямі павінен валодаць ветэрынар. Жывёла не раскажа, дзе баліць, а яе здароўе - залог паспяховасці і дабрабыту ўсёй гаспадаркі і краіны ў цэлым. Таму, без перабольшання, - у агульным караваі і праца педагога, і вопытнага настаўніка, і выкладчыка каледжа", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Асобныя словы ўдзячнасці за працу Прэзідэнт выказаў прафесарска-выкладчыцкаму складу беларускіх ВНУ, сярод якіх старэйшая на тэрыторыі былога СССР Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія.

"Удзячныя вучоным Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, усім распрацоўшчыкам і вытворцам сучасных тэхнікі, абсталявання, а таксама угнаенняў і кармоў, якія робяць працу аграрыяў больш эфектыўнай", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі