Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 жніўня 2022, 15:14

Лукашэнка прасіў Пуціна зарэзерваваць для Беларусі 500 тыс. т збожжа, але Расія гатова прадаставіць і 1 млн т

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў журналістам, што прасіў свайго расійскага калегу Уладзіміра Пуціна зарэзерваваць для Беларусі 500 тыс.т збожжа, але Расія гатова прадаставіць і 1 млн т, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На ўсялякі выпадак 500 тыс. т збожжа адкладзі. Гаворыць, ды ты не хвалюйся: мільён прададзім, і па сходных цэнах", - расказаў падрабязнасці праведзенай раней размовы Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што папрасіў зрабіць гэты рэзерв на ўсялякі выпадак, Беларусь жа ў бягучым годзе збярэ і свой добры ўраджай збожжа. Але пад задачы развіцця жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі, павелічэння пагалоўя можа спатрэбіцца дадатковы корм. У сваю чаргу, у Беларусі будзе магчымасць дадаткова пры неабходнасці нарасціць пастаўкі малочнай і мясной прадукцыі на расійскі рынак.

"У нас з Расіяй будзе ўсё забяспечана", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён запэўніў, што Беларусь у поўнай меры забяспечвае сваю харчовую бяспеку і ў бягучым годзе больш як $7 млрд атрымае за кошт экспарту прадукцыі АПК. "Беларускі народ не кінем. Усе будзем бегаць, апрануўшыся, распрануўшыся, але мы забяспечым сваю бяспеку. І харчовую. У нас усё ёсць, што нам неабходна. Мы спажывём унутры краіны столькі, колькі прададзім. Больш за $7 млрд мы атрымаем толькі за харчаванне. А за гэтыя грошы купім і газ, і нафту, і ўсё астатняе. Нам на газ трэба ў год каля $2 млрд. Мы толькі ад харчавання атрымаем сем. Праўда, і іншых пытанняў хапае", - адзначыў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі