Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 сакавіка 2022, 12:25

Лукашэнка прадэгуставаў знакамітае глыбоцкае згушчанае малако

18 сакавіка, Глыбокае /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната прадэгуставаў знакамітае згушчанае малако мясцовай вытворчасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Увазе кіраўніка дзяржавы прадставілі мноства варыянтаў згушчанага малака. "Дай мне тое, што без усялякіх дабавак!" - папрасіў Аляксандр Лукашэнка.

Аднак Глыбокае - гэта не толькі згушчанае малако. Прэзідэнту прадставілі і прадукцыю, вырабляемую Глыбоцкім аграпрамысловым аб'яднаннем. Побач - прадукцыя такіх структур, створаных у іншых рэгіёнах Віцебскай вобласці.

Работа аграпрамысловых аб'яднанняў у Віцебскай вобласці стала тэмай асобнай нарады з удзелам Аляксандра Лукашэнкі ў Глыбоцкім райвыканкаме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі