ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 7 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 сакавіка 2021, 10:56

Лукашэнка пра супрацоўніцтва з Прыморскім краем: нам не можа перашкодзіць ні пандэмія, ні спробы расхістаць сітуацыю

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў добрых перспектывах для развіцця супрацоўніцтва з Прыморскім краем Расіі. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з губернатарам Прыморскага края Алегам Кажамякам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы разам нацэлены на канкрэтны вынік. І нам не можа перашкодзіць ні пандэмія, ні знешнія спробы расхістаць палітычную сітуацыю ў нас і ў вас. Падзеі апошніх месяцаў паказалі, што ў нялёгкія моманты выпрабаванняў, падкінутых нам звонку, абедзве краіны могуць разлічваць на падтрымку і дапамогу", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Я перш за ўсё хачу падзякаваць як грамадзяніну Расіі вам і паслу Расійскай Федэрацыі (Дзмітрый Мезенцаў, які нядаўна стаў дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы. - Заўвага БЕЛТА), ён ніколі былым для нас не стане, за тую падтрымку, якую вы заўсёды аказваеце Беларусі. За намі справа не стане", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што Алег Кажамяка ведае на асабістым вопыце, што Беларусь - надзейны партнёр па ўсіх напрамках супрацоўніцтва. "Так будзе і ў далейшым. Пры вашай падтрымцы быў паспяхова рэалізаваны шэраг важных сумесных праектаў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Таму ваша зацікаўленасць у тым, каб двухбаковых кантактаў было больш, ахопліваць новыя сферы, шукаць перспектыўныя напрамкі, абсалютна правільная", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Алег Кажамяка ўдзяляе вялікую ўвагу супрацоўніцтву з Беларуссю. Спачатку як губернатар Амурскай вобласці ён наведваў Беларусь у 2009, 2011, 2013 і 2014 гадах, потым, у 2015-м, як губернатар Сахалінскай вобласці і ўжо ў якасці губернатара Прыморскага края прыязджаў у 2019 і 2020 гадах.

"Прыморскі край - даўні і перспектыўны партнёр Беларусі на Далёкім Усходзе. Я заўсёды аб гэтым гавару і ўпэўнены, што вы менавіта так разумееце маю пазіцыю: Уладзівасток далёка, але ён нам не чужы. Наша Айчына ад Брэста да Уладзівастока так і засталася. Ёсць суверэнныя ўжо, незалежныя дзяржавы на вялікай гэтай прасторы, так распарадзілася жыццё, але гэта наша зямля", - падкрэсліў беларускі лідар.

Гаворачы пра гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што тавараабарот з Прыморскім краем па выніках мінулага года крыху прасеў, але паказчыкі студзеня 2021 года сведчаць, што бакі могуць не толькі выйсці на былы ўзровень узаемадзеяння, але і перасягнуць яго.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, пасля папярэдняй сустрэчы з Алегам Кажамякам у 2020 годзе прыкметна актывізаваліся дзелавыя кантакты: праведзены два пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтве. Рэгіён наведалі многія кіраўнікі беларускіх прадпрыемстваў. "Такая актыўная работа, безумоўна, прынясе практычныя дывідэнды, станоўча паўплывае на рост узаемнага гандлю, эфектыўную рэалізацыю інфраструктурных праектаў", - упэўнены беларускі лідар.

Ён пацвердзіў, што Беларусь гатова прапанаваць спажыўцам Прыморскага края сваю прадукцыю і тэхналогіі ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, развіцця пасажырскага транспарту.

"Мы не ўводзілі ніякіх лакдаўнаў, нашы прадпрыемствы працавалі, і нядрэнна працавалі, бесперабойна. Сёння мы маем усе магчымасці, каб паставіць для патрэб Прымор'я ўсё, што вам патрэбна. Што мы можам, вы добра ведаеце. Мы зацікаўлены пастаўляць вам не толькі машынабудаўнічую прадукцыю, але і прадукты харчавання, у якіх Прымор'е заўсёды традыцыйна мела патрэбу. І гатовы па нашых тэхналогіях, у нас вопыт ужо ёсць па Сахаліне, ствараць адпаведныя аб'екты па ўсіх напрамках", - заявіў Прэзідэнт.

Акрамя таго, Прыморскі край праяўляе вялікую цікавасць да супрацоўніцтва ў будаўнічай галіне. "Любы аб'ект пад ключ, калі ласка, мы гатовы працаваць у Прымор'і", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Беларусь таксама гатова падзяліцца вопытам па любых напрамках, якія цікавяць. "Улічваючы, што вы вельмі вялікі сябар Беларусі, у нас абсалютна няма закрытых тэм для абмеркавання. Упэўнены, што ваш чарговы візіт надасць дадатковы імпульс развіццю нашых адносін. Мы ў гэтым вельмі зацікаўлены", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі