Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лютага 2021, 17:17

Лукашэнка пра сістэму адукацыі: патрабуе ўдасканалення, на працягу года вызначымся, што рабіць

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэма адукацыі ў Беларусі патрабуе ўдасканалення, на працягу года неабходна дакладна вызначыцца, што рабіць у гэтым напрамку. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сістэма патрабуе свайго ўдасканалення. Скажу больш: тое даследаванне (сацапытанне. - Заўвага БЕЛТА), якое мы правялі, - людзі вельмі незадаволены тым, як мы працуем у адукацыі, і гэта праявілася ў канцы мінулага года. Думаю, што на працягу года мы дакладна вызначымся, што нам рабіць", - сказаў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, трэба актыўней укараняць у навучальны працэс найноўшыя тэхналогіі. Улічваючы падзеі мінулага года - больш сур'ёзна паставіцца да пытання дыстанцыйнага навучання. Таксама дыферэнцыравана трэба падысці да фармату ўступнай кампаніі, Міністэрства адукацыі ўжо ўнесла прапановы ў Адміністрацыю Прэзідэнта. Пасля УНС да гэтага пытання вярнуцца. "Паглядзець наша тэсціраванне з канкрэтнай гутаркай, таму што не заўсёды за тэстамі бачыш будучага добрага спецыяліста і чалавека", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час у Беларусі не будуць адмаўляцца ад прынцыповых падыходаў - дзяржпадтрымка, мэтавы набор, бясплатнасць, справядлівасць і роўны доступ да якаснай адукацыі, гарантаванае першае працоўнае месца. Не зменіцца класна-ўрочная сістэма.

Прэзідэнт падкрэсліў, што настаўнікаў неабходна вызваліць ад папяровай валакіты. "Губернатары, урад і перш за ўсё міністр (адукацыі. - Заўвага БЕЛТА), вазьміце гэта як закон для кантролю, - даручыў ён. - Гэта пытанне мы вырашым. Вы нават не сумнявайцеся. Больш мы яго ўзнімаць не будзем".

Адной з задач сістэмы адукацыі Аляксандр Лукашэнка назваў выхаванне грамадзяніна, гэта задача не толькі сям'і. "Школа павінна ўзяць на сябе ў гэтым плане сур'ёзную нагрузку", - лічыць ён. На думку кіраўніка дзяржавы, многае тут залежыць ад асобы настаўніка, і справа не ў зарплатах. "Ніякія грошы тут не дапамогуць. Гэта было б вельмі проста - дадаў сотню долараў да зарплаты, і настаўнік памяняўся", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі