16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пазітыўна ацэньвае значэнне тэхнапаркаў у развіцці вытворчай сферы. Аб гэтым ён заявіў, наведваючы Мінскі гарадскі тэхнапарк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у далейшым можна будзе паступова маштабаваць і пашыраць вытворчасці, размешчаныя на тэрыторыі тэхнапарка, калі іх прадукцыя будзе запатрабавана і спатрэбяцца дадатковыя плошчы.
"Вось такія вытворчасці ствараць. І я не выключаю, а гэта дакладна будзе з сусветнага вопыту, што мы паступова будзем пашыраць гэтыя вытворчасці. Пойдуць матацыклы гэтыя - будзем дапамагаць, каб ён стварыў новыя пляцоўкі і пашыраў вытворчасць у аб'ёмах", - прывёў прыклад Аляксандр Лукашэнка.
"Але яны (вытворцы ў тэхнапарку. - Заўвага БЕЛТА) пачынаюць з малога. Не атрымаецца - гэта невялікія грошы. Гэта вялікая справа. Такія цэнтры трэба ствараць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пазней у размове з работнікамі мотавелазавода і тэхнапарка Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў Мінску на працягу наступнай пяцігодкі плануецца стварыць яшчэ каля пяці розных тэхнапаркаў. "Паступова будзем падобныя - больш, менш - ствараць тэхнапаркі. На заводзе "Гарызонт", як мы яго раней называлі, будзем адпаведныя вытворчасці развіваць - высокатэхналагічныя. Там ужо менш будзе жалеза і больш мазгоў, - сказаў Прэзідэнт. - Розныя будуць тэхнапаркі. Таму за наступную пяцігодку пяць дакладна ў нас у Мінску з'явіцца".-0-