Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 красавіка 2020, 15:22

Лукашэнка пра масавыя мерапрыемствы: забараняць - не наша канцэпцыя, але мы туды нікога не заганяем

3 красавіка, Смалявіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі масавыя мерапрыемствы не забараняюць, але і нікога туды не заганяюць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам у час рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нікога не заганяюць. Проста прапануем: калі хочаце, калі ласка, прыходзьце. Не, значыць, не", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён прывёў у прыклад аматарскі хакейны чэмпіянат, які цяпер праходзіць у Беларусі. У ім прымае ўдзел і каманда Прэзідэнта. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, адну з апошніх гульняў захацелі наведаць курсанты ваенізаваных ВНУ. Забараняць ім не сталі: яны жывуць у казармах адзін ля аднаго, калі пасядзяць групай на трыбунах, наўрад ці гэта на нешта паўплывае. Але пасля гульні Аляксандр Лукашэнка даручыў прасачыць за станам маладых людзей. "Ні адной праблемы. Чаго мы будзем забараняць? Гэта наогул не наш падыход і не наша канцэпцыя", - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ўвядзенне жорсткага каранціну і каменданцкай гадзіны ў Беларусі не палепшыць сітуацыю ў краіне. "Вось нас заўтра пасадзілі ў кватэры і закрылі. Сям'я па пяць-сем чалавек, і нехта адзін з іх хворы - мы яго закрылі ў кватэру з усімі. І што адбылося? Каранавірус распаўсюджваецца на працягу некалькіх гадзін сярод усіх. І калі ты быў адзін, хадзіў на паветры, дыхаў, на нагах пераносіў каранавірус, ты заўтра ў гэтай затхлай кватэры перадасі гэты вірус усёй сям'і", - менавіта да такіх наступстваў прывядзе каранцін, перакананы кіраўнік дзяржавы.

"У Маскве пропуск ужо выпісваюць, каб выйсці з дома і кватэры. Што б ты ні выпісваў, людзі ўсё роўна будуць сустракацца адзін з адным - у пад'ездзе не пракантралюеш. І вось сем чалавек у адной сям'і, пяць у іншай: у затхлай прасторы кантакт - і ўсе захварэлі. І трапляюць у бальніцу ўжо на штучную вентыляцыю лёгкіх. Гэта што, немагчыма? На 100 працэнтаў магчыма, - лічыць Аляксандр Лукашэнка. - Нас заўсёды вучылі: калі чалавек захварэў, вострая рэспіраторная інфекцыя ў яго - у гэты перыяд на вуліцу. Прадыхайся, дзетак паклікай у лес, парк, а не загані ў кватэру і закрый. Мы гэтым шляхам не пайшлі".

Прэзідэнт падкрэсліў, што ўлады ў Беларусі адмаўляюцца ад масавага каранціну не таму, што, бравіруючы, ацэньваюць сітуацыю. "Справа нават не ў каранавірусе. Мы пераадольваем пік сезонных захворванняў (дзякуй богу, што ў нас спад смяротнасці), і ў гэты час трэба паберагчыся, - сказаў Прэзідэнт. - Усё ад жыцця, а мы хочам загнаць гэта жыццё ў нейкую клетку. Не атрымаецца, усё гэта глупства. Чаму гэта робяць? Пагаворым пра гэта пазней".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі