Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 мая 2022, 12:10

Лукашэнка пра інфармацыйную бяспеку: мы павінны ўмець весці контрпрапаганду

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі неабходна ўмець весці контрпрапаганду. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытанні ўдасканалення інфармацыйнай палітыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Любая вайна, перш за ўсё негарачая, гібрыдная вайна, гэта барацьба за розумы людзей. І мы павінны абараніць нашых людзей. Пытанне, як. Аб гэтым мы і будзем размаўляць. Самае галоўнае - мы павінны ўмець весці контрпрапаганду, як яе называлі раней у Савецкім Саюзе, - сказаў Прэзідэнт. - Я і сёння не адмаўляюся ад гэтага. Так, не трэба баяцца гэтага слова - прапаганда. Мы прапагандуем лепшае, агітуем за лепшае. Раней былі аддзелы прапаганды і агітацыі ў ЦК партыі і да райкомаў. Прапагандавалі свой лад жыцця, вялі барацьбу, агітавалі за ўсё лепшае, як мы гэта разумелі".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, і цяпер так адбываецца, перш за ўсё на Захадзе. "Толькі з нас пасмейваюцца: "Прапагандысты, агітатары..." Чаму пасмейваюцца? Каб нас збіць з панталыку. Таму няма нічога небяспечнага, калі мы будзем прапагандаваць свой лад жыцця, сваё і агітаваць за гэта. Але трэба навучыцца весці і контрпрапаганду супраць той прапаганды, якая разгорнута супраць нас. Трэба выпрацаваць механізмы процідзеяння, контрмеры", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі