Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 чэрвеня 2022, 15:49

Лукашэнка перасцерагае ўкраінскія ўлады ад магчымых спроб удараў па расійскіх гарадах

17 чэрвеня, Бабруйск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перасцерагае ўкраінскія ўлады ад магчымых спроб удараў па расійскіх гарадах. Аб гэтым ён заявіў у час сустрэчы з работнікамі ААТ "Белшына" ў Бабруйску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ўвесь Захад увязаўся ў вайну, але Расія ваюе звычайнымі ўзбраеннямі. Але ў Расіі дастаткова і іншай зброі. "Украінцы, Зяленскі просяць зброю дальнабойную для таго, каб ударыць па гарадах Расіі: Курск, Растоў, Арол, Белгарад - суседнія гарады. Але, я неяк публічна сказаў, ні ў якім разе гэтага рабіць нельга. Таму што Расія прыменіць ужо новага ўзроўню зброю. І прыменіць па Кіеве, па тых, хто прымае гэтыя рашэнні. Таму яны яшчэ крыху баяцца. Але не ад іх залежыць - залежыць усё ад таго, наколькі амерыканцы будуць іх падштурхоўваць да гэтай вайны", - сказаў Прэзідэнт.

"Учора Байдэн (Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. - Заўвага БЕЛТА) заявіў, што будуць пералічваць кожны месяц Украіне па паўтара мільярда долараў. Для чаго? Для вайны. Таму гэта толькі пачатак. Вялікая наперадзе ў іх работа - уладных людзей - перадзяліць свет. Амерыканцы адчуваюць, што прайграюць, а прайграваць не хочуць, таму што гэта іх багацце. Хочацца быць зверху і кіраваць усім светам", - дадаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі