Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 чэрвеня 2021, 09:04

Лукашэнка павіншаваў рэдакцыю "Спортивной панорамы" з 70-годдзем выдання

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты "Спортивная панорама" з 70-годдзем з дня выхаду першага нумара гэтага старэйшага спартыўнага выдання краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"З'яўляючыся дастойнай пераемніцай "Физкультурника Белоруссии", "Спортивная панорама" трымае высокую прафесійную планку і застаецца вернай прынцыпам сумленнай, аб'ектыўнай, удумлівай журналістыкі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што выданне шырока асвятляе буйнейшыя міжнародныя спаборніцтвы, спартыўна-масавыя і грамадска-палітычныя падзеі. Пры гэтым аўтары ўдзяляюць вялікую ўвагу папулярызацыі дзіцяча-юнацкага спорту і здаровага ладу жыцця.

"Героі "Спортивной панорамы" – людзі, якія выступаюць пад беларускім сцягам, якія сваімі перамогамі, медалямі, бязмежным патрыятызмам праслаўляюць нашу краіну і з'яўляюцца дастойным прыкладам для моладзі. Упэўнены, вашы прафесіяналізм і цвёрдая грамадзянская пазіцыя дадуць магчымасць і далей выпускаць якасную, цікавую, карысную для чытача газету", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі