Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 снежня 2021, 09:00

Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў энергетычнай галіны з прафесійным святам

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў энергетычнай галіны з прафесійным святам - Днём энергетыка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вы працуеце ў стратэгічна важнай галіне айчыннай эканомікі і па праву можаце ганарыцца сваімі дасягненнямі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - У Беларусі паспяхова функцыянуе першы блок АЭС, пастаянна мадэрнізуецца сеткавая інфраструктура. У выніку ўсе нашы прадпрыемствы, аб'екты сацыяльнай сферы, жылы фонд у поўнай меры забяспечаны цяплом і электраэнергіяй, а рэспубліка з'яўляецца надзейным яе экспарцёрам".

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што назапашаны вопыт і існуючыя працоўныя традыцыі дадуць магчымасць арганізацыям энергасістэмы і далей ставіць перад сабой амбіцыйныя задачы і эфектыўна іх вырашаць, садзейнічаючы развіццю і працвітанню роднай Беларусі.

Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту, новых прафесійных поспехаў і шчасця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі