ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 кастрычніка 2021, 09:00

Лукашэнка павіншаваў педработнікаў з Днём настаўніка: ваша праца - вялікая місія

Фота з архіва
Фота з архіва

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў сферы адукацыі Рэспублікі Беларусь з Днём настаўніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Мы па праву называем гэта свята ўсенародным, - адзначыў Прэзідэнт. Са школьных гадоў яно абуджае ў нас самыя цёплыя ўспаміны аб першым настаўніку і першых школьных днях, аб'ядноўвае ў пачуцці ўдзячнасці педагогам, якія штогод вядуць за руку мільёны беларускіх дзяцей у свет ведаў".

"Ваша праца - вялікая місія. Час ставіць перад школай глабальныя задачы, - гаворыцца ў віншаванні. - Удасканальваюцца змест адукацыі, навучальныя тэхналогіі. Але роля асобы педагога, яго прафесійнае майстэрства, стыль жыцця і дастойныя ўчынкі застаюцца галоўнай умовай паспяховасці ўсяго адукацыйнага працэсу".

"Самыя шчырыя віншаванні і словы захаплення сёння гучаць у адрас настаўнікаў, якія сэрцам выбралі гэты пачэсны і вельмі адказны шлях. Ваша любоў да дзяцей і свайго прадмета, асабісты прыклад беражлівага стаўлення да традыцый і нацыянальных каштоўнасцей, цвёрдая грамадзянская пазіцыя выхоўваюць сапраўдных патрыётаў, якія любяць родную зямлю", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў педагогам за бясконцую мудрасць, велізарнае цярпенне, чулае стаўленне да вучняў, найвялікшую адданасць сваёй справе і пажадаў ім і іх сем'ям моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Віншаванне Прэзідэнта з Днём настаўніка

Педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь

Паважаныя работнікі сферы адукацыі!

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём настаўніка!

Мы па праву называем гэта свята ўсенародным. Са школьных гадоў яно абуджае ў нас самыя цёплыя ўспаміны аб першым настаўніку і першых школьных днях, аб'ядноўвае ў пачуцці ўдзячнасці педагогам, якія штогод вядуць за руку мільёны беларускіх дзяцей у свет ведаў.

Ваша праца - вялікая місія. Час ставіць перад школай глабальныя задачы. Удасканальваюцца змест адукацыі, навучальныя тэхналогіі. Але роля асобы педагога, яго прафесійнае майстэрства, стыль жыцця і дастойныя ўчынкі застаюцца галоўнай умовай паспяховасці ўсяго адукацыйнага працэсу.

Самыя шчырыя віншаванні і словы захаплення сёння гучаць у адрас настаўнікаў, якія сэрцам выбралі гэты пачэсны і вельмі адказны шлях. Ваша любоў да дзяцей і свайго прадмета, асабісты прыклад беражлівага стаўлення да традыцый і нацыянальных каштоўнасцей, цвёрдая грамадзянская пазіцыя выхоўваюць сапраўдных патрыётаў, якія любяць родную зямлю.

Дзякую вам, паважаныя педагогі, за бясконцую мудрасць, велізарнае цярпенне, чулае стаўленне да вучняў і найвялікшую адданасць сваёй справе. Жадаю моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем'ям!

Аляксандр Лукашэнка.

3 кастрычніка 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі