Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 верасня 2021, 09:02

Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Алу Дзямідаву з юбілеем

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Алу Дзямідаву з юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вашы артыстызм, адданасць мастацтву і высокі ўзровень майстэрства заслугоўваюць самага шчырага захаплення. Створаныя вамі яркія вобразы ў кіно і на сцэне, якія вызначаюцца асаблівым прачытаннем характараў, атрымалі высокую ацэнку прафесіяналаў і любоў шматлікіх паклоннікаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што шматгранная творчая дзейнасць артысткі і ў далейшым будзе дарыць людзям радасць і натхненне, служыць развіццю культурнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Але Дзямідавай добрага здароўя, невычэрпнай энергіі, міру і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі