Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 лістапада 2021, 10:36

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Яўгена Міронава з 55-годдзем

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Яўгена Міронава з 55-годдзем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Шматгранны талент артыста, тэлевядучага, прадзюсара і сцэнарыста, актыўны ўдзел у рэалізацыі асветных і дабрачынных праектаў прынеслі вам шырокую вядомасць і любоў шматлікіх паклоннікаў на Радзіме і за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі Яўгена Міронава ведаюць і любяць як надзвычай адоранага акцёра, майстра кіно і сцэны, які стварае незабыўныя вобразы сваіх герояў.

"Няхай ваша мастацтва, а таксама грамадскія стваральныя ініцыятывы заўсёды служаць высакароднай мэце ўмацавання дружбы і культурных сувязей паміж народамі нашых краін", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Яўгену Міронаву моцнага здароўя, натхнення і новых творчых поспехаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі