Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 лютага 2020, 09:16

Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Паўла з днём нараджэння

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша служэнне ў якасці прадстаяцеля Праваслаўнай царквы ў Беларусі накіравана на захаванне багатых духоўных і культурных традыцый хрысціянства, падтрыманне міру і міжканфесійнага дыялогу, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што і ў далейшым Вашы пастырская мудрасць і сіла веры будуць садзейнічаць кансалідацыі грамадства".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Патрыяршаму Экзарху моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх добрых справах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі