26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ Марыну Літвінчук і Вольгу Худзенка з заваяваннем залатога медаля II Еўрапейскіх гульняў у байдарцы-двойцы на 500 м. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вы паказалі выдатную гатоўнасць і нацэленасць на максімальны вынік. Ні на секунду не дазволілі саперніцам усумніцца ў вашай перавазе", - гаворыцца ў віншаванні.
"Так трымаць!" - даў наказ кіраўнік дзяржавы. Ён пажадаў спартсменкам такіх жа ўпэўненых, яркіх перамог і ў іншых гонках Еўрапейскіх гульняў.-0-