Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 мая 2022, 09:02

Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі часопіса "Беларуская думка" са 100-гадовым юбілеем выдання

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі часопіса "Беларуская думка" са 100-гадовым юбілеем выдання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гісторыя выдання непарыўна звязана з лёсам краіны і гэта яскрава адлюстроўваюць яго назвы ў розныя гады - "Вперед", "Бальшавік Беларусі", "Коммунист Белоруссии". "Заўсёды на яго старонках пераважала менавіта наша, беларуская, навуковая і грамадска-палітычная думка, што зафіксавана ў сучаснай назве часопіса", - гаворыцца ў віншаванні.

"Беларуская думка" сёння з'яўляецца аўтарытэтнай публічнай пляцоўкай для дэбатаў па найбольш актуальных тэмах палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і навуковага жыцця рэспублікі. На яе старонках друкуюцца працы як ужо вядомых айчынных і замежных вучоных, так і маладых таленавітых даследчыкаў", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што і ў далейшым выданне будзе трывала стаяць на дзяржаўных пазіцыях і цвёрда адстойваць іх у інфармацыйнай прасторы.

Беларускі лідар пажадаў калектыву і ветэранам рэдакцыі моцнага здароўя, невычэрпнага творчага натхнення, шчырых і ўдзячных чытачоў.

Віншаванне Прэзідэнта калектыву рэдакцыі часопіса "Беларуская думка"

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

 Калектыву рэдакцыі часопіса "Беларуская думка"

 Шаноўныя сябры!

 Сардэчна віншую вас са 100-гадовым юбілеем выдання.

Гісторыя выдання непарыўна звязана з лёсам нашай краіны. Гэта яскрава адлюстроўваюць назвы, якія яно мела ў розныя гады, - "Вперед", "Бальшавік Беларусі", "Коммунист Белоруссии". Заўсёды на яго старонках пераважала менавіта наша, беларуская, навуковая і грамадска-палітычная думка, што зафіксавана ў сучаснай назве часопіса.

"Беларуская думка" сёння з'яўляецца аўтарытэтнай публічнай пляцоўкай для дэбатаў па найбольш актуальных тэмах палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і навуковага жыцця рэспублікі. На яе старонках друкуюцца працы як ужо вядомых айчынных і замежных вучоных, так і маладых таленавітых даследчыкаў.

Упэўнены, што і далей выданне будзе трывала стаяць на дзяржаўных пазіцыях і цвёрда адстойваць іх у інфармацыйнай прасторы.

У гэты знакавы дзень жадаю калектыву і ветэранам рэдакцыі моцнага здароўя, невычэрпнага творчага натхнення, шчырых і ўдзячных чытачоў.

Аляксандр Лукашэнка

6 мая 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі