Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка павіншаваў Эльвіру Герман з заваяваннем золата на ЧЕ ў Берліне

Прэзідэнт 10.08.2018 | 11:48
Эльвіра Герман. Фота Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі
Эльвіра Герман. Фота Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Эльвіру Герман з заваяваннем залатога медаля на чэмпіянаце Еўропы 2018 года ў Берліне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта выдатная перамога ў саперніцтве з атлетамі сусветнага ўзроўню прынесла шмат станоўчых эмоцый беларускім балельшчыкам", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што дзякуючы працавітасці, мэтанакіраванасці, цудоўнай тэхнічнай падрыхтоўцы Эльвіра Герман прадоўжыць паспяховае станаўленне ў дарослым спорце, пакараючы вышэйшыя прыступкі п'едэсталаў буйнейшых спаборніцтваў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усёй беларускай камандзе моцнага здароўя і новых перамог.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Графік работы ўстаноў аховы здароўя ў снежаньскія выхадныя і святы У Беларусі зменены графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў снежні 2018 года.