Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 мая 2022, 10:21

Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў 120-й зенітнай ракетнай брыгады з 80-годдзем з дня яе ўтварэння

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў 120-й Яраслаўскай ордэнаў Кутузава III ступені і Чырвонай Зоркі зенітнай ракетнай брыгады з 80-годдзем з дня яе ўтварэння. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сфарміраваны ў гады ваеннага ліхалецця ў Падмаскоўі 994-ы асобны зенітны артылерыйскі полк, спадкаемніцай якога з'яўляецца брыгада, прайшоў слаўны баявы шлях ад Курска да Прагі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Сёння 120-я зенітная ракетная брыгада па праву з'яўляецца адным з лепшых злучэнняў ВПС і войскаў ППА. Воіны-зенітчыкі, прымнажаючы лепшыя традыцыі ветэранаў, бездакорна нясуць баявое дзяжурства па абароне паветраных граніц Рэспублікі Беларусь, асвойваюць складаныя, эфектыўныя сістэмы ўзбраення. У ходзе мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі і буйнамаштабных вучэнняў нязменна дэманструюць высокае прафесійнае майстэрства".

"Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце з гонарам несці сцяг славутага злучэння, уносячы важкі ўклад у забеспячэнне ваеннай бяспекі краіны, і зробіце ўсё, каб над Беларуссю заўсёды было мірнае неба. Дзякую за ратную працу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у службе на карысць Радзімы - Рэспублікі Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі