Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка пацвярджае прыхільнасць да шматпалярнага светаўладкавання

Прэзідэнт 03.12.2018 | 10:14
Аляксандр Лукашэнка ў час інтэрв'ю
Аляксандр Лукашэнка ў час інтэрв'ю

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 24" пацвердзіў прыхільнасць беларускага боку да шматпалярнага свету. Фрагменты размовы з расійскім тэлевядучым Сяргеем Брылёвым апублікаваны на інтэрнэт-партале "Вести.ru", паведамляе БЕЛТА.

"Калі я на Мюнхенскай канферэнцыі сказаў, што катэгарычна супраць распаду Еўрапейскага саюза, некаторыя аж падскочылі: "Як так?!" Яны ж санкцыі ўвялі супраць Беларусі, супраць мяне. Я быў невыязны. Апошні дыктатар Еўропы, і ён пра гэта гаворыць?! Тут няма ніякай супярэчнасці. Я заўсёды за шматпалярны свет. Мяне даймалі амерыканцы за гэта, таму што шматпалярнасць нікому не патрэба была. Кітайцы - за шматпалярны свет, расіяне за гэта выступаюць", - прыводзяць на партале словы беларускага лідара.

Паводле яго слоў, Еўрапейскі саюз уяўляе сабой адну з апор шматпалярнага свету, нараўне з ЗША, Кітаем, Расіяй, часткова Індыяй. "І калі мы вырвем з-пад планеты гэту адну з асноўных апор - ЕС, захістаецца ўся планета. Разваліцца Еўрасаюз - можа, Расіі будзе прасцей размаўляць з аднымі дзяржавамі, Амерыцы - з іншымі. Але трэба разумець, што з'явяцца пабочныя эфекты распаду Еўрасаюза, эканоміка можа абваліцца і гэтак далей, а Расіі і Амерыцы не трэба", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.