Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 снежня 2021, 11:03

Лукашэнка пацвердзіў, што гатовы спыніць транзіт энерганосьбітаў, калі Польшча закрые граніцу

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што гатовы спыніць транзіт энерганосьбітаў, калі Польшча закрые граніцу. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву, перадае БЕЛТА.

"Калі мяне будуць "душыць" палякі або яшчэ нехта там, я буду глядзець на нейкія кантракты? Ды аб чым вы гаворыце, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Палякі вырашылі закрыць граніцу з Беларуссю - добра, закрывайце. Мы не вельмі часта ездзім у Еўрасаюз. Нашы інтарэсы сёння ў Расіі, Кітаі і на Усходзе больш за ўсё. А калі я закрыю, што будзе тады з гэтым патокам, які ў асноўным у Расію, Кітай ідзе цераз нас?"

Прэзідэнт адзначыў, што трапіць у Расію і далей еўрапейскія тавары цераз Украіну не змогуць. Не наладжаны транзітныя зносіны і цераз краіны Прыбалтыкі. "Толькі Беларусь. Таму, перш чым рабіць з іх боку заявы, трэба ўзяць свае курыныя мазгі ў рукі, як у народзе кажуць, і падумаць, што ты гаворыш. Ён закрые граніцу... Каму ты на шкоду закрыеш? Сам сабе. А потым, ты закрыеш - тады падумайце, як вы энерганосьбіты будзеце купляць у Расіі", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі