Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 лютага 2021, 10:44

Лукашэнка: патрыятычная пазіцыя воінаў-інтэрнацыяналістаў дапамагае захаваць мір і стабільнасць у краіне

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, вэтаранаў вайны ў Афганістане з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"15 лютага для вас - воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія прайшлі праз горан афганскай вайны, - гэта дзень памяці, мужнасці і непарушнага баявога братэрства", - гаворыцца ў звароце.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь славіць жывых герояў і помніць пайменна ўсіх сваіх сыноў, якія не вярнуліся з той вайны, шануе іх памяць і смуткуе разам з роднымі і блізкімі.

"Вы з гонарам выканалі свой салдацкі абавязак, як нашы бацькі і дзяды - героі Вялікай Айчыннай вайны. Сёння вы самі - ветэраны, надзейная апора дзяржавы і прыклад для моладзі ў служэнні Радзіме. Ваша цвёрдая патрыятычная пазіцыя дапамагае захаваць мір і стабільнасць у краіне, цану якім вы ведаеце, як ніхто іншы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі