Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 лютага 2020, 13:55

Лукашэнка патрабуе ўрэгуляваць сітуацыю з цякучасцю кадраў на некаторых прадпрыемствах

14 лютага, Светлагорск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ўрэгуляваць сітуацыю з цякучасцю кадраў на некаторых прадпрыемствах, а таксама прыняць дадатковыя меры ў пытанні ўмацавання вытворчай дысцыпліны. Адпаведныя даручэнні кіраўнік дзяржавы даў сёння, незапланавана наведваючы ў Светлагорску завод жалезабетонных вырабаў і канструкцый, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Жалезная дысцыпліна. Да двух не размаўляем", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што ў рэгіёнах трэба прыняць меры для недапушчэння вялікай цякучасці кадраў. Аднак гэта не азначае, што нехта кагосьці будзе сілай трымаць на вытворчасці. У ход павінны ў тым ліку пайсці меры стымулюючага характару, але на выразных і зразумелых умовах. "Што за лятучкі такія? У савецкі час такога не было... Прыйдзі, працуй, вось бытоўка, вось душавая, вось табе зарплата (не падманваю, сам не краду). Якая ёсць. Больш будзем рабіць, больш будзем зарабляць. Вось і ўся логіка", - лічыць кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі