Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лютага 2020, 15:28

Лукашэнка паслу Снапкову: кітайцы павінны ведаць, што беларусы - іх сапраўдныя сябры

11 лютага, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Кітайцы павінны ведаць, што беларусы для іх з'яўляюцца сапраўднымі сябрамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кітаі Мікалаем Снапковым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў складанасці, якія зведвае Кітай у тым ліку з-за распаўсюджвання каранавіруса. "Часы ў іх, як бачыце, няпростыя, і справа не толькі ў тым, што вірус, - сказаў Прэзідэнт. - Свет перажываў і больш складаныя часы. А справа ў тым, што ў сувязі з гэтым каранавірусам пачынаюць укідвацца ў медыйную прастору фэйкавыя навіны".

Аднак, нягледзячы на такія цяжкасці, Беларусь застаецца ў ліку важных партнёраў Кітайскай Народнай Рэспублікі, і дасягнуты высокі ўзровень супрацоўніцтва неабходна захаваць і развіць. "Кітайцы павінны ведаць, што беларусы - трывалыя і надзейныя людзі і сапраўдныя сябры", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, выбар кандыдатуры Мікалая Снапкова ў якасці пасла быў пазітыўна ўспрыняты кітайскім бокам.

Мікалай Снапкоў, які раней працаваў на пасадзе намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, 30 студзеня быў назначаны паслом Беларусі ў Кітаі. Прымаючы гэта кадравае рашэнне, кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што разлічвае на прарыў у адносінах Беларусі з Кітаем. "Мы ўсё больш і больш абапіраемся на дапамогу і падтрымку Кітая. Не толькі ў будаўніцтве перспектыўных прадпрыемстваў у нашай краіне, крэдытаванні, але і Кітай адкрыў рынак для нас на столькі, на колькі мы можам туды ўвайсці. І Мікалай Генадзьевіч кантраляваў, вельмі добра ведае гэты напрамак. І я, шчыра кажучы, разлічваю, што мы ажыццявім сапраўдны прарыў на працягу вашай работы. Важны вынік", - заяўляў беларускі лідар у час назначэння пасла.

Пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі заняў Валерый Бельскі, які раней працаваў дырэктарам Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі