Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 студзеня 2022, 19:51

Лукашэнка папярэдзіў: на постсавецкай прасторы неспакойна, узяты курс на новую геапалітычную мэту

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абстаноўка на постсавецкай прасторы застаецца неспакойнай: выбрана чарговая геапалітычная мэта, узяты курс на новую. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на прыёме ад імя Прэзідэнта на стары Новы год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Разумею, што ўсім хацелася б вярнуцца да прывычнага, больш спакойнага рытму жыцця (я маю на ўвазе на планеце). Але вы бачыце: на постсавецкай прасторы вельмі неспакойна. І не толькі вакол нас. Выбрана чарговая геапалітычная мэта. Напэўна, узяты курс на новую", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым, што ў бягучых умовах шэрагу краін постсавецкай прасторы давялося разам даць адэкватны калектыўны адказ на пагрозу. "Беларусь, Расія і іншыя краіны, некалі аб'яднаныя агульнай гісторыяй, паўсталі на абарону гэтай дзяржавы (Рэспублікі Казахстан. - Заўвага БЕЛТА). А гэта сведчыць аб тым, што мы не растрацілі спадчыну савецкай эпохі - спадчыну непарушнага братэрства і моцных сувязей паміж народамі".

"Сучасная гісторыя паказвае, што ідэя гэтага вечара - успомніць самыя светлыя, добрыя імгненні і традыцыі Савецкага Саюза, пра які нехта з вас ведае толькі па фільмах, песнях, фатаграфіях, - як ніколі актуальна", - дадаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі