
12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палітыка Захаду набліжае свет да прорвы вялікай вайны, у якой пераможцы не будзе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў ваенных ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па аб'ектыўных ацэнках, свет ранейшым ужо не будзе, канстатаваў кіраўнік дзяржавы. "Падзеі, якія адбываюцца, - гэта рашучыя крокі да шматпалярнага светаўладкавання, спынення амерыканскай гегемоніі, у інтарэсах захавання якой нарошчваюцца групоўкі войскаў, падтрымліваецца неанацысцкая ідэалогія і адкрыта фашысцкія рэжымы вакол непажаданых краін. На жаль, такая палітыка Захаду набліжае свет да прорвы вялікай вайны, у якой, як вы разумееце, пераможцы ўжо не будзе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-