Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лютага 2021, 17:26

Лукашэнка: палітычныя інструменты сталі нормай у свеце спорту

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не будзе мірыцца з тым, што палітычныя інструменты сталі нормай у свеце спорту. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі лідар падкрэсліў, што спорт - гэта аснова здароўя нацыі. І ў краіне ствараюцца ўсе ўмовы для таго, каб заняткі рознымі відамі спорту былі даступны для насельніцтва. У бліжэйшы час, паводле яго слоў, у рэгіёнах плануецца пабудаваць 30 тыпавых фізкультурных комплексаў з басейнамі для плавання.

"Што датычыцца прафесійнага спорту, мы ўбачылі: ён не проста стаў палітыкай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка і прызнаўся, што цяжка нават падабраць падыходзячае паняцце, каб ахарактарызаваць спорт. Сёння ўладныя людзі як хочуць, так і круцяць ім. Цывілізацыйнае значэнне спорту заўсёды было ў тым, што ён залежаў толькі ад сумленнага выніку", - дадаў Прэзідэнт.

Але тое, што адбываецца ў сусветным спорце, сведчыць пра адваротнае: медалі спачатку даюць, потым забіраюць, краіны падзяляюць на "правільныя" і "няправільныя". "Вызначаюць, каму быць на спаборніцтвах, а каму - не. Такія палітычныя інструменты, як санкцыі, блакады, расследаванні, сталі нормай у свеце спорту. Гэта супярэчыць нашаму менталітэту і ўнутранай культуры", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь з гэтым мірыцца не будзе, але процістаяць такім з'явам, дадаў кіраўнік дзяржавы, вельмі цяжка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі