Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 студзеня 2022, 19:06

Лукашэнка падпісаў закон аб рэспубліканскім бюджэце на 2022 год

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2022 год". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Бюджэт краіны і разліковыя паказчыкі па бюджэтах абласцей і Мінска на 2022 год распрацаваны на аснове палажэнняў праграмных дакументаў па сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі з улікам бягучай эканамічнай сітуацыі. Даходы рэспубліканскага бюджэту на 2022 год прагназуюцца ў суме Br27,8 млрд. Пры гэтым захаваецца сацыяльная накіраванасць расходаў бюджэту - значную іх частку складуць расходы на аплату працы, выплату пенсій, стыпендый, дапамог, іншыя выплаты, а таксама на выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў.

Падпісаны таксама законы "Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022 год" і "Аб змяненні законаў па пытаннях падаткаабкладання".

Змяненні і дапаўненні ў Падатковы кодэкс арыентаваны пераважна на вырашэнне практычных пытанняў падаткаабкладання, далейшае спрашчэнне парадку вылічэння і выплаты падаткаў і паляпшэнне падатковага адміністравання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі