Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 кастрычніка 2021, 12:30

Лукашэнка падпісаў указ "Аб стабілізацыі фінансавага стану арганізацый"

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 кастрычніка падпісаў указ нумар 391 "Аб стабілізацыі фінансавага стану арганізацый". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прыняты ў мэтах аптымізацыі даўгавой нагрузкі прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі ва ўмовах пандэміі, павышэння эфектыўнасці іх работы ў складаных эканамічных умовах.

Указам прадугледжваецца пашырэнне паўнамоцтваў ААТ "Агенцтва па кіраванні актывамі" з распаўсюджваннем яго дзейнасці на ўсе прадпрыемствы рэальнага сектара эканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі