Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка падпісаў указ аб прадастаўленні з 1 кастрычніка безнаяўных жыллёвых субсідый

Прэзідэнт 29.08.2016 | 15:30

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 жніўня падпісаў указ нумар 322 "Аб прадастаўленні безнаяўных жыллёвых субсідый". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваецца ўкараненне з 1 кастрычніка 2016 года сістэмы безнаяўных жыллёвых субсідый на аснове выяўнага і заяўнага прынцыпаў. Гэта мера неабходна для забеспячэння дзяржаўнай падтрымкі ў першую чаргу асоб пенсійнага ўзросту і сацыяльна слабаабароненых катэгорый грамадзян ва ўмовах росту ўзроўню пакрыцця насельніцтвам затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг.

Субсідыі будуць прадастаўляцца ў выпадку, калі штомесячная сума платы за ЖКП у межах устаноўленых норм спажывання гэтых паслуг і сума пакрыцця расходаў на электраэнергію, спажываемую на асвятленне дапаможных памяшканняў і работу абсталявання ў шматкватэрным жылым доме, перавышае 20 працэнтаў сярэднямесячнага сукупнага даходу сям'і, якая пражывае ў горадзе, і 15 працэнтаў - у сельскім населеным пункце.

Указам прадугледжваецца, што пералік даходаў уласніка жылога памяшкання, наймальніка жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду, члена арганізацыі забудоўшчыкаў і пражываючых сумесна з ім членаў яго сям'і, якія ўдзельнічаюць у вызначэнні сукупнага даходу, для прадастаўлення безнаяўных жыллёвых субсідый будзе вызначаны ўрадам.

Укараненне сістэмы налічэння субсідый на аснове выяўнага прынцыпу будзе ажыццёўлена з 1 кастрычніка 2016 года непрацуючым пенсіянерам і непрацуючым інвалідам.

Грамадзянам, не ахопленым сістэмай выяўнага прынцыпу, прадастаўленне субсідый будзе ажыццяўляцца таксама з 1 кастрычніка 2016 года на аснове заяўнага прынцыпу.

Пры гэтым ураду даручаецца прааналізаваць эфектыўнасць прадастаўлення безнаяўных жыллёвых субсідый па выяўным прынцыпе і ўнесці ва ўстаноўленым парадку на разгляд Прэзідэнта прапановы аб магчымым пашырэнні катэгорый грамадзян, якім безнаяўныя жыллёвыя субсідыі прадастаўляюцца па выяўным прынцыпе.

Указам таксама зацверджаны парадак прадастаўлення субсідый.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзень без аўтамабіля ў Мінску Дзень без аўтамабіля завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, мэта якога - прыцягнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыў аўтамабільнаму транспарту.