Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

Лукашэнка падкрэслівае выключную значнасць Еўрапейскіх гульняў у гісторыі суверэннай Беларусі

Прэзідэнт 15.04.2019 | 10:47
Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта
Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта

15 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Маючыя адбыцца Еўрапейскія гульні стануць важнейшым грамадска-палітычным мерапрыемствам у гісторыі суверэннай Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасяджэнне Выканкама, у прыватнасці, вынесены пытанні гатоўнасці краіны і беларускіх спартсменаў да маштабнай спартыўнай падзеі. "Да нас у гэтыя дні будзе прыкавана пільная ўвага сусветнай супольнасці. Задача - не толькі правесці Гульні на самым высокім узроўні. Мы павінны чарговы раз паказаць, што на нашай зямлі створаны камфортныя і, што немалаважна, бяспечныя ўмовы для жыцця і самарэалізацыі чалавека", - сказаў Прэзідэнт.

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка
Прэм'ер-міністр Сяргей Румас, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка'

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што для падрыхтоўкі Еўрапейскіх гульняў створаны аргкамітэт на чале з прэм'ер-міністрам, выдзяляюцца неабходныя фінансавыя сродкі. "Спартыўныя аб'екты, тэлекамунікацыі, дарожная сетка, пасажырскі транспарт, студэнцкая вёска - усё павінна адпавядаць самым высокім стандартам. Як мне дакладваюць, пытанні вырашаюцца аператыўна. Мадэрнізацыя задзейнічанай інфраструктуры ідзе згодна з планам. Разам з тым хацелася б на гэту тэму сёння прадметна пагаварыць", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што чакае канкрэтных прапаноў па ўсіх незавершаных будоўлях, закупках інвентару і абсталявання, прыцягненні дадатковых сіл і сродкаў. "Была пастаўлена задача строга кантраляваць расходы, забяспечыць рацыянальнае выкарыстанне ўсяго закупленага абсталявання, аўтапарку, пабудаваных аб'ектаў пасля завяршэння Гульняў. Як выконваюцца гэтыя патрабаванні?" - пацікавіўся беларускі лідар.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.