Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 кастрычніка 2021, 12:11

Лукашэнка падкрэслівае важнасць кааперацыі эканомік дзяржаў СНД

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць кааперацыі эканомік дзяржаў Садружнасці. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якое праводзіцца ў рэжыме відэаканферэнцыі, парадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адным з ключавых дасягненняў СНД кіраўнік дзяржавы назваў захаванне цесных чалавечых кантактаў, даверных палітычных адносін, шматпланавых гаспадарчых сувязей з прыцэлам на далейшую інтэграцыю. "Ва ўмовах нестабільнасці ў свеце кааперацыя ўзаемадапаўняльных эканомік дзяржаў СНД мае вырашальнае значэнне", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Трэба разумець, што нідзе ні на якіх рынках нас ніхто не чакае. Рынкі даўно падзелены ўжо. Таму дай бог утрымаць свае. І тут нам трэба шукаць сваё шчасце", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт лічыць, што ў сучасных умовах мэтазгодна прыняцце канкрэтных захадаў па спалучэнні рэгіянальных інтэграцыйных працэсаў. "Лічу, што актуальныя пытанні парадку дня ў фармаце СНД павінны перш за ўсё ўлічваць тое, што адбываецца ў Вялікай Еўразіі. А па асобных тэмах маглі б быць сінхранізаваны з праблематыкай, якая абмяркоўваецца ў рамках Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі