Фота з архіва
2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў дзяржаўнага кантролю з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Ваша работа мае важнае значэнне для павышэння празрыстасці і эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання, выкарыстання дзяржуласнасці, удасканалення гаспадарчых, фінансавых і падатковых адносін, умацавання эканамічнага суверэнітэту Беларусі і абароны нацыянальных інтарэсаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў работнікам органаў дзяржаўнага кантролю за штодзённую ўпартую працу, якая патрабуе ад кожнага няўхільнай вернасці прынцыпам законнасці, аб'ектыўнасці, адказнасці і высокіх маральных якасцей.
"Перакананы, што і ў далейшым кампетэнтнасць, прынцыповасць і з'яднанасць дапамогуць вашаму вялікаму калектыву заставацца надзейным шчытом на варце эканамічнай бяспекі дзяржавы", - падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнт пажадаў усім супрацоўнікам і ветэранам органаў дзяржаўнага кантролю добрага здароўя, шчасця і новых дасягненняў у імя працвітання Беларусі.-0-
