Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 красавіка 2022, 17:26

Лукашэнка: ніякія санкцыі нас не нахіляць і з дарогі не саб'юць

12 красавіка, Амурская вобласць /Кар. БЕЛТА/. Ніякія санкцыі Беларусь і Расію не нахіляць і з дарогі не саб'юць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам па выніках перагавораў з кіраўніком расійскай дзяржавы Уладзімірам Пуціным на касмадроме Усходні ў Амурскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь і Расія цяпер паглыбляюць супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. Прынятае Расіяй рашэнне аб удзеле беларускіх спецыялістаў у будаўніцтве касмадрома Усходні Прэзідэнт чарговы раз назваў найвышэйшай ступенню даверу.

"Тут я забыў пра ўсякія санкцыі. Вось так мы будзем працаваць па ўсіх напрамках. Ніякія санкцыі нас не нахіляць і з дарогі не саб'юць", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі