Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка не выключае будаўніцтва другой атамнай станцыі пры паспяховай эксплуатацыі БелАЭС

Прэзідэнт 19.04.2019 | 16:18
БелАЭС. Фота з архіва
БелАЭС. Фота з архіва

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, адказваючы на пытанні парламентарыяў пасля звароту з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, не выключыў будаўніцтва ў будучыні другой атамнай станцыі пры паспяховай эксплуатацыі БелАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі гэты вопыт удасца, не выключана, што ў будучыні новаму грамадству давядзецца пабудаваць яшчэ адну атамную станцыю, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Для гэтага месца ў нас ёсць. Яно ўжо вызначана, на ўсходзе (Беларусі. - Заўвага БЕЛТА)".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сам з'яўляецца прыхільнікам электрыфікацыі. "Гэта мы цяпер бачым прафіцыт электрычнасці, пры сённяшніх умовах. Але нам трэба адыходзіць ад залежнасці ад прыроднага газу, нафты і іншых вуглевадародаў. І пераходзіць на электрычнасць", - сказаў Прэзідэнт. Разам з тым на парадку дня застаецца пытанне цаны электраэнергіі. "Ураду пастаўлена задача, і ў бліжэйшы час ён павінен далажыць: які будзе кошт гэтай электрычнасці. Калі ўлічваць, што мы будуем за расійскі крэдыт, які трэба вяртаць, нятаннай будзе электраэнергія. Таму, хутчэй за ўсё, давядзецца даціраваць. Трэба паглядзець, з чаго мы возьмем гэтыя грошы", - абазначыў задачу Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што Беларусь робіць спробы выкарыстоўваць і іншыя крыніцы энергіі: пачынаючы ад ветракоў, сонечных панэлей і заканчваючы гідраэлектрастанцыямі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.