Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 сакавіка 2022, 18:16

Лукашэнка назваў умову спынення агню ва Украіне

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў умову спынення агню ва Украіне. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю японскаму тэлеканалу TBS, паведамляе БЕЛТА.

"Як толькі будзе парафіраваны дагавор, які выпрацоўваецца на аснове перагавораў, якія ідуць у Беларусі. Як толькі міністры замежных спраў парафіруюць гэты дагавор, магчыма спыненне агню. Але я абсалютна перакананы, што Расія не пойдзе на спыненне або на прыпыненне аперацыі, пакуль не будзе парафіраваны дагавор", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, Расія зыходзіць у тым ліку з нядаўняга мінулага: "У 2014 годзе агонь спынілі на падставе Мінскіх пагадненняў, узброеныя сілы развялі, і чым гэта скончылася... Гэта скончылася цяперашняй вайной. Таму ў Расіі ёсць усе падставы не давяраць цяперашняму кіраўніцтву Украіны".

"Плюс да таго, што Расія паставіла перад сабой пэўныя мэты ў гэтай аперацыі. І яна абавязкова іх даб'ецца", - упэўнены беларускі лідар.

Як паведамлялася БЕЛТА, у інтэрв'ю японскаму тэлеканалу Прэзідэнт таксама выказаў перакананне ў магчымасці хуткага завяршэння расійскай спецаперацыі ва Украіне і дасягнення міру. Прапанаваны расійскім бокам Украіне варыянт урэгулявання і адпаведнага дагавора Аляксандр Лукашэнка назваў абсалютна прымальным. "І сёння яшчэ магчыма, каб Украіна з Расіяй дамовіліся і Зяленскі падпісаў з Пуціным гэты дагавор, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Калі Зяленскі на гэта не пойдзе, то, паверце, яму давядзецца з цягам невялікага часу падпісаць акт аб капітуляцыі", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі