Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2021, 16:26

Лукашэнка назваў сваім галоўным прэзідэнцкім дасягненнем пабудову суверэннай беларускай дзяржавы

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву назваў сваім галоўным прэзідэнцкім дасягненнем пабудову суверэннай беларускай дзяржавы, паведамляе БЕЛТА.

"Мы пабудавалі ўпершыню ў гісторыі, гавару ўжо як гісторык, сваю суверэнную і незалежную дзяржаву, якая цэніцца пераважнай большасцю, 100 працэнтамі насельніцтва цэніцца: нацыяналісты - па-свойму, іх працэнтаў 10-12; іншыя людзі, частка грамадства - па-свойму. Пабудаваная незалежная суверэнная дзяржава і з'яўляецца каштоўнасцю", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі