30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведае сёння РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнту даложаць аб развіцці сістэмы аховы здароўя Беларусі, стане і перспектывах развіцця РНПЦ. Плануецца, што кіраўнік дзяржавы на тэрыторыі РНПЦ прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця пансіяната, пасля чаго Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з умовамі размяшчэння пацыентаў і асоб, якія іх суправаджаюць.
Чакаецца таксама, што Прэзідэнт у вёсцы Лескаўка Мінскага раёна агледзіць новы комплекс інтэрнатаў маласямейнага тыпу для медыцынскіх работнікаў. На гэтым аб'екце кіраўніку дзяржавы ў цэлым даложаць аб выкананні даручэнняў па будаўніцтве сацыяльных аб'ектаў у Мінскай вобласці.
РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава заснавана ў 1960 годзе і з'яўляецца самай буйной у краіне лячэбна-дыягнастычнай і навукова-адукацыйнай установай. У цэнтры аказваецца спецыялізаваная медыцынская дапамога пацыентам з рэгіёнаў Беларусі. Разам з гэтым цэнтр выконвае функцыю анкалагічнага дыспансера для насельніцтва Мінскай вобласці.-0-